БЕЛ Ł РУС

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску

25.09.2025 / 20:43

Nashaniva.com

Суд у расійскай рэспубліцы Марый Эл прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці грамадзяніна Беларусі Кірыла Вайтовіча за адпраўку ў месенджары фразы «Слава Украіне!», суправаджанай імітацыяй парасячага віску. Адпаведная інфармацыя апублікаваная ў картатэцы Іашкар-Алінскага гарадскога суда, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новости!».

Згодна з матэрыяламі справы, у студзені 2024 года падчас перапіскі іншы карыстальнік прапанаваў Вайтовічу «парохкаць». У адказ падсудны напісаў «Слава Украіне!» і праімітаваў з дапамогай літарнай камбінацыі «УИ УИИИИ» гук парасячага віску.

Паведамляецца, што на судзе Вайтовіч часткова прызнаў віну і заявіў пра раскаянне, патлумачыўшы, што выкарыстаў лозунг, маўляў, не для падтрымкі Украіны, а з мэтай зняважыць суразмоўцу, якога прыняў за ўкраінца.

Суд аштрафаваў яго на 1000 рублёў па артыкуле аб дэманстрацыі «нацысцкай атрыбутыкі».

Кірыл Вайтовіч пераехаў у Расію ў 2019 годзе. У 2023 годзе яго ўжо затрымлівалі ў Іашкар-Але з плакатам на беларускай мове падчас акцыі памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. На плакаце было напісана: «Ноч паэтаў, 29—30 кастрычніка. Вечная памяць ахвярам бальшавіцкага тэрору. Жыве вечна». Тады яго ўрэшце адпусцілі без выстаўлення абвінавачванняў. 

Чытайце таксама:

У Расіі вызвалілі хлопца, затрыманага за плакат на беларускай мове

У расійскай Іашкар-Але пасля акцыі памяці ахвяр рэпрэсій аднаго з удзельнікаў затрымалі за плакат на беларускай мове

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць

Каментары да артыкула