БЕЛ Ł РУС

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік

26.09.2025 / 10:48

Nashaniva.com

Папярэдняга кіраўніка перавялі ў Мінск, Яўген Хітрык узначаліў СІЗА №1 у Калядзічах.

Анатоль Акудовіч злева. Фота: Наш край

Начальнікам СІЗА №6 у Баранавічах стаў 48‑гадовы падпалкоўнік Анатоль Акудовіч. Раней ён быў намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў па Брэсцкай вобласці, а яшчэ перад тым — намеснікам начальніка калоніі №11 у Ваўкавыску.

@nashanivanews У баранавіцкім СІЗА новы начальнік, 48‑гадовы падпалкоўнік Анатоль Акудовіч. Папярэдняга начальніка, Яўгена Хітрыка, перавялі з Баранавічаў у Мінск, кіраваць СІЗА №1 у Калядзічах #беларусь #нашаніва #мова #барановичибеларусь #барановичи ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Адметна, што Акудовіч як стаў падпалкоўнікам 14 гадоў таму, так і завіс з гэтым званнем.

Яго бацька — таксама Анатоль Акудовіч — быў вайскоўцам, доўгі час працаваў ваенкамам Ваўкавыскага раёна.

У баранавіцкім СІЗА ўтрымліваюць мясцовых арыштаваных, а таксама тых, хто чакае апеляцыйнага судовага разгляду перад размеркаваннем у калонію №22 пад Івацэвічамі (Воўчыя Норы).

Пры баранавіцкім СІЗА ёсць і адзін з нямногіх у Беларусі арыштны дом — там адбываюць пакаранне тыя, каму прысудзілі арышт (пакаранне тэрмінам да 3 месяцаў).

Пасада начальніка СІЗА №6 стала вакантнай пасля таго, як ранейшага кіраўніка Яўгена Хітрыка прызначылі начальнікам СІЗА №1 у Калядзічах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула