Грамадства1212

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №1

Андрэй Цэдрык кіраваў установай сем гадоў, пры ім Валадарка пераехала ў поле пад Мінскам. А новага начальніка выпісалі з Баранавіцкага СІЗА.

Новым начальнікам СІЗА №1, якое знаходзіцца ў Калядзічах пад Мінскам, стаў 43-гадовы палкоўнік Яўген Хітрык.

Яўген Хітрык

Хітрыка перавялі з Баранавічаў, дзе ён доўгі час кіраваў СІЗА №6. Жонка, Кацярына Хітрык, раней была начальніцай аддзела па ідэалогіі і кадрах у гэтым жа СІЗА. Цяпер яна працуе намесніцай начальніка жаночай калоніі-пасялення №10 у Баранавічах. У дзяржаўных медыя Хітрыкаў малююць ідэальнай сям’ёй — муж з жонкай удзельнічаюць і перамагаюць у міліцэйскіх конкурсах, у іх чацвёра дзяцей.

Сям'я Хітрыкаў. Фота: «Наш край»

З 2018 да 2025 года начальнікам СІЗА №1 быў 47-гадовы палкоўнік Андрэй Цэдрык. Пры ім установа нарэшце пераехала з Пішчалаўскага замка ў цэнтры Мінска ў новыя карпусы, пабудаваныя ў полі каля Калядзічаў

Андрэй Цэдрык

Цэдрык уключаны ў санкцыйныя спісы праз датычнасць да палітычнага ціску і рэпрэсій. Пры гэтым на Валадарцы для звычайных арыштантаў быў мякчэйшы рэжым, чым у іншых СІЗА.

Умовы ўтрымання ў Хітрыка ў СІЗА Баранавічаў былі больш жорсткія. Натуральна, ён таксама датычны да ціску на палітвязняў.

Каментары12

  • традыцыйныя каштоўнасці
    01.06.2025
    Набярыце ў гугле семейные фото
    НКВД ці nazis family portraits- і ўбачыце там такіх жа адданых справе асобін у прыгожай форме разам з дзецьмі. Сволачы ва ўсе часы выглядаюць аднолькава.
    Можа дзеці хоць трохі лепшыя вырастуць, калі ў мянтоўскія класы і потым акадэміі не пойдуць.
  • 47-пенсия
    01.06.2025
    47 лет уволенному. Не уволили, а отправили на пенсию.
    Теперь будет сидеть на шее у народа (которому до 63 лет пахать и пахать) и пропивать ментовскую пенсию.
  • Arciom Ramirez Junior II spad Kapylia
    01.06.2025
    Wiosku źniščyli , toje što naradżajcca ŭ haradoch pierad vami .
    amon , hamon , chamon .

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны14

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць