БЕЛ Ł РУС

У змаганні з карупцыяй сілавікі страцілі «асобныя станоўчыя тэндэнцыі»

26.09.2025 / 17:58

Nashaniva.com

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў на калегіі МУС 26 верасня, што «асобныя станоўчыя тэндэнцыі» ў выяўленні карупцыйных злачынстваў у гэтым годзе былі «аб'ектыўна страчаныя». Ён раскрытыкаваў шэраг тэрытарыяльных падраздзяленняў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Іван Кубракоў падчас калегіі. Фота: МУС

Кубракоў адзначыў, што цяпер асноўная ўвага пераключаная з дробных «бытавых» хабараў на барацьбу з сістэмнай «дзелавой» карупцыяй. Для гэтага актыўней выкарыстоўваюцца аператыўна-вышуковыя метады.

Намеснік міністра Генадзь Казакевіч паведаміў, што з пачатку 2025 года спынена 22 схемы такой карупцыі, дзе фігуравалі 114 чалавек, у тым ліку 92 атрымальнікі хабару. Сем схем тычыліся кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Паводле яго слоў, акцэнт цяпер робіцца на буйных хабарах: калі ў 2022 годзе іх агульная сума ледзь перавышала 2 мільёны рублёў, то ў 2023 годзе яна склала каля 6 мільёнаў, а толькі за восем месяцаў 2025‑га ўжо наблізілася да 5 мільёнаў.

Згодна з данымі Вярхоўнага суда, за студзень—чэрвень 2025 года за карупцыйныя злачынствы асудзілі 304 чалавекі — на 7,3% менш, чым за такі ж перыяд у 2024 годзе (328). З іх 84 атрымалі рэальныя тэрміны пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Каментары да артыкула