БЕЛ Ł РУС

15‑гадовы беларус дэбютаваў за юнацкую зборную Польшчы па футболе

26.09.2025 / 20:12

Nashaniva.com

15‑гадовы паўабаронца Серафім Бахно, выхаванец сістэмы познаньскага «Леха», упершыню выйшаў на поле ў складзе юнацкай зборнай Польшчы (U-16), паведамляе выданне «Прессбол».

Серафім Бахно

У верасні каманда правяла вучэбна-трэніровачны збор і два таварыскія матчы супраць Ірландыі. У першай сустрэчы 22 верасня палякі саступілі 0:1 — Бахно адыграў увесь матч. У гульні ў адказ 25 верасня Польшча перамагла 3:2, а Серафім з'явіўся на полі пасля перапынку.

Футбаліст мае беларускае і польскае грамадзянства. Ён сын Валерыя Бахно, былога гульца і трэнера мікашэвіцкага «Граніта».

Старэйшы брат Серафіма, Мацвей, выступае за моладзевую зборную Беларусі. Сам жа Серафім, як выглядае, палічыў для сябе больш перспектыўнай польскую зборную.

Валерый і Андрэй Бахно доўгія гады былі ключавымі фігурамі ў «Граніце». Пасля завяршэння кар'еры адзін узначаліў клуб як трэнер, другі стаў яго дырэктарам. Іх дзеці працягваюць футбольную дынастыю: Мацвей і Серафім пачыналі заняткі ў Брэсцкім цэнтры алімпійскага рэзерву, а пасля пераехалі ў Польшчу, дзе вучыліся ў акадэміях «Дэльта» і «Лех».

Чытайце таксама:

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ

Рэкламны банер з Аляксандрам Глебам павесілі на тым скрыжаванні ў Мінску, дзе ён стаў удзельнікам смяротнай аварыі

Каментары да артыкула