Беспілотнікі заўважылі над адным з найбуйнейшых вайсковых аб'ектаў Даніі
У ноч на суботу над адным з найбуйнейшых вайсковых аб’ектаў Даніі былі заўважаныя невядомыя беспілотнікі. Пра гэта паведамілі ўзброеныя сілы краіны. Паводле мясцовай паліцыі, гаворка ідзе пра авіябазу Каруп на захадзе Даніі.
Фота: Mark Newman / Getty Images
Гэта чарговы выпадак за апошнія дні: раней беспілотнікі ўжо фіксаваліся каля аэрапортаў і іншых стратэгічна важных аб’ектаў краіны. У панядзелак яны нават прымусілі на некалькі гадзін зачыніць галоўны аэрапорт краіны ў Капенгагене. Пазней былі часова закрытыя і яшчэ каля паўдзясятка іншых аэрапортаў — як цывільных, так і вайсковых.
Улады Даніі назвалі гэтыя інцыдэнты «гібрыднымі атакамі». Прэм’ер-міністарка Метэ Фрэдэрыксен падкрэсліла, што падзеі панядзелка сталі «найсур’ёзнейшай атакай на крытычную інфраструктуру Даніі да гэтага часу».
Чытайце таксама:
На поўначы Германіі заўважылі некалькі беспілотнікаў
Над Швецыяй зафіксавалі два невядомыя беспілотнікі
Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы
Расійскі вайсковы карабель заўважылі каля берагоў Даніі на фоне пралёту дронаў
Аэрапорты Даніі і Нарвегіі прыпынялі працу праз з'яўленне вялікіх дронаў