Свет

На поўначы Германіі заўважылі некалькі беспілотнікаў

Некалькі неапазнаных беспілотнікаў былі заўважаныя ў паветры над федэральнай зямлёй Шлезвіг‑Гальштэйн на поўначы Германіі ў ноч на пятніцу. Пра інцыдэнт паведаміла міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Сабіна Зютэрлін‑Вак, піша Deutsche Welle.

Ілюстрацыйнае фота Jens Büttner picture alliance via Getty Images

Міністр не паведаміла падрабязнасцяў аб тым, дзе менавіта і ў якой колькасці былі выяўленыя БПЛА, вядома толькі, што іх было болей за адзін.

Па словах Вак, МУС рэгіёна вядзе «інтэнсіўны і падрабязны абмен думкамі» адносна інцыдэнту з урадам ФРГ і бундэсвэрам. Паліцыя Шлезвіг‑Гальштэйна таксама ўзмацняе абарону ад БПЛА ў каардынацыі з суседнімі федэральнымі землямі.

«Зразумела, мы ў Шлезвіг‑Гальштэйне таксама расследуем у гэтым выпадку падазрэнні ў шпіёнстве і дыверсіі і захоўваем крайнюю пільнасць», — сказала міністр.

Усяго ж у 2025 годзе лік выяўленых неапазнаных БПЛА каля ўзбярэжжаў рэгіёну ідзе на дзясяткі.

У суседняй з Шлезвіг‑Гальштэйнам Даніі ўжо некалькі раз на ноч бачылі БПЛА.

Федэральная зямля Шлезвіг‑Гальштэйн на поўначы мяжуе з Даніяй, праваахоўнікі якой раней паведамлялі пра неапазнаныя БПЛА, неаднаразова заўважаныя ў начны час каля аэрапортаў.

Так, у ноч на 26 верасня дроны былі выяўлены над дацкім аэрапортам Ольбарг, з‑за чаго паветраны порт спыняў прыём рэйсаў.

25 верасня неапазнаныя дроны былі заўважаныя ў раёнах аэрапортаў Ольбарг, Эсб’ерг і Сёнерборг, а таксама над яшчэ адной авіабазай дацкіх вайскова-паветраных сіл Скрысдструп. Усім лятальным сродкам удалося ўцячы ад пераследу, хто і адкуль іх запускалі — невядома.

А ўвечары 22 верасня з‑за невядомых дронаў у паветры закрывалі аэрапорт Капенгагена.

Учора беспілотнікі былі заўважаныя над галоўнай вайскова-марской базай Швецыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону45

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Усе навіны →
Усе навіны

У італьянскай Балонні знік беларус

Зяленскі: Магчыма спыненне па лініі фронту, калі заўтра будзе спыненне агню1

Хірурга з Оршы асудзілі за палітыку. Хутчэй за ўсё, па справе Гаюна

Зяленскі: Я веру, што Трамп хоча перамогі Украіны2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому6

Зміцер Ягораў: «Байсол» збіраецца і далей выплачваць па 1000 еўра палітвязням6

Рада па маральнасці прапанавала назваць адну са станцый метро ў гонар Еўфрасінні Полацкай7

Літва і Беларусь маюць гарачую лінію для папярэджання пра расійскія беспілотнікі2

Хто цяпер будзе выплачваць па 1000 еўра палітвязням, якія раней выдаваў «Байсол»? А ніхто і не ведае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону45

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць