БЕЛ Ł РУС

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй

27.09.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Французскія следчыя падазраюць, што сербская група, якая можа быць звязаная з расійскім ГРУ, стаіць за акцыямі правакацый у Парыжы: падкіданнем свіных галоваў да мячэцей і абліваннем сінагог фарбай. Паводле інфармацыі Le Monde, каардынаваў гэтыя дзеянні чалавек, які знаходзіўся ў Сербіі.

Фота: Stefano Lorusso/NurPhoto via Getty Images

Чалавек з Сербіі кіраваў як абліваннем зялёнай фарбай Мемарыялу ахвяраў Халакосту, дзвюх сінагог і рэстарана ў Парыжы ў маі, так і размяшчэннем дзевяці свіных галоў каля мячэцяў у ноч на 8 верасня. На яго ўжо выдадзены еўрапейскі ордар на арышт.

Следчыя звярнулі ўвагу на падраздзяленне 29155 ГРУ, якое раней займалася дыверсіямі і забойствамі за мяжой. У пачатку 2020‑х яно было ўключана ў спецыяльнае ўпраўленне пад кіраўніцтвам генерала Андрэя Авер’янава. Па інфармацыі выдання, кантакт з сербскім пасярэднікам падтрымліваўся праз Telegram, а выканаўцаў падбіралі на месцы сярод грамадзян Сербіі.

Першай акцыяй стала абліванне зялёнай фарбай Мемарыялу ахвяраў Халакосту і сінагог 31 мая. Трох падазраваных сербаў затрымалі 2 чэрвеня ў прыморскім горадзе Анціб на поўдні Францыі, калі яны спрабавалі пакінуць краіну, і хутка абвінавацілі ў абразе помнікаў.

Другой акцыяй было размяшчэнне свіных галоў каля дзевяці мячэцяў у парыжскім рэгіёне 8—9 верасня; некаторыя галовы былі аздобленыя лозунгамі супраць прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Паводле даных газеты Figaro, на адной з галоў было напісана «Макрон».

Расследаванне вядзецца пры падтрымцы партнёраў Францыі па «Клубу Берн» — аб’яднанні спецслужбаў 27 краін ЕС, Нарвегіі і Швейцарыі. Крыніцы Le Monde адзначаюць, што выканаўцам плацілі ўсяго толькі па некалькі сотняў еўра, што сведчыць пра нізкі прыярытэт місіі і дае магчымасць Маскве адмаўляць сваю датычнасць.

Чытайце таксама:

«Сёння ясна, што ў габрэяў у Францыі няма будучыні». Галоўны рабін Парыжа заклікаў габрэяў зʼязджаць з Францыі

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе

«Стагоддзе прыніжэння» Еўропы можа толькі пачынацца — Politico

Каментары да артыкула