Свет99

У Літве затрымалі групу людзей, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі падпалаў і выбухаў у Еўропе

У Літве Генеральная пракуратура разам з Бюро крымінальнай паліцыі паведамілі пра затрыманне групы асоб, якіх падазраюць у арганізацыі выбухаў і падпалаў у розных краінах Еўропы. Паводле следства, за гэтымі злачынствамі стаялі людзі, якія маюць сувязі з расійскай вайсковай разведкай.

Фота: Генеральная пракуратура Літвы

Асноўным фігурантам справы стаў грамадзянін Літвы А. Ш., 1973 года нараджэння. Яго абвінавачваюць у тым, што ён адпраўляў за мяжу пасылкі з самаробнымі выбуховымі прыладамі праз міжнародныя службы дастаўкі DHL і DPD. Усяго ён нібыта высылаў чатыры такія пасылкі:

  • першая была адпраўленая 20 ліпеня 2024 года і выбухнула ў Германіі на тэрмінале DHL перад пагрузкай у самалёт па маршруце Вільня — Ляйпцыг —— Вялікабрытанія;
  • другая здэтанавала 21 ліпеня ў грузавіку DPD, які ехаў па тэрыторыі Польшчы;
  • трэцяя выбухнула 22 ліпеня на складзе DHL у Бірмінгеме (Вялікабрытанія);
  • чацвёртая не спрацавала праз няспраўнасць механізма.

Паводле інфармацыі пракуратуры, выбуховыя прылады былі замаскаваныя пад масажныя падушкі, дзе ўсталёўваліся электронныя таймеры. Дадатковыя гаручыя рэчывы хаваліся ў касметычных і гігіенічных тубах.

Следства мяркуе, што А. Ш. дзейнічаў не адзін. Усяго выстаўленыя абвінавачанні 15 асобам — грамадзянам Літвы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і Украіны. Каардынацыя і арганізацыя дыверсій, паводле афіцыйных даных, адбывалася з боку расійскіх грамадзян, звязаных з разведвальнымі структурамі.

Асобна падкрэсліваецца, што некаторыя ўдзельнікі гэтай сеткі датычныя да падпалу гандлёвага цэнтра IKEA у Вільні 9 мая 2024 года. Да гэтай справы спрычыніліся: грамадзянін Украіны Данііл Громаў (1988 г. н.), грамадзянін Літвы і Расіі Томаш Доўгань Стабачынскас (1971 г.н.), а таксама грамадзянін Расіі Андрэй Бабураў (1962 г. н.). Усе трое абвешчаныя ў міжнародны вышук.

Данііл Громаў (Яраслаў Міхайлаў), Томаш Доўгань Стабачынскас і Андрэй Бабураў. Фота: Генеральная пракуратура Літвы

Расследаванне вядзецца не толькі ў Літве: у яго ўключаныя праваахоўныя і разведвальныя органы Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Латвіі, Эстоніі, ЗША і Канады. Крымінальная справа вядзецца па артыкулах аб дзейнасці арганізаванай тэрарыстычнай групы і здзяйсненні тэрарыстычных актаў.

Гэта не першы падобны інцыдэнт. У кастрычніку 2024 года польская пракуратура ўжо паведамляла пра затрыманне чатырох чалавек у сувязі з выбуховымі пасылкамі і падпаламі ў Польшчы, Германіі і Вялікабрытаніі. Заходнія СМІ, у тым ліку Wall Street Journal, пісалі, што гэта маглі быць «тэставыя дыверсіі», арганізаваныя расійскімі спецслужбамі. У Польшчы нават заявілі, што мэтай групы было адпрацоўванне каналаў перасылкі, каб у будучыні дасылаць падобныя пасылкі ў ЗША і Канаду.

Акрамя таго, літоўская пракуратура яшчэ ў сакавіку 2025 года абвінаваціла расійскую разведку ў арганізацыі пажару ў IKEA ў Вільні. Тады ў справе фігуравалі два грамадзяніны Украіны, адзін з якіх быў непаўналетні. Паводле The New York Times, 17‑гадовы хлопец з Херсона атрымаў абяцанне ўзнагароды ў 11 тысяч долараў і аўтамабіль BMW за ўдзел у падпале.

Афіцыйная Масква ўсе абвінавачанні адкідае. Прэс-сакратарка МЗС Расіі Марыя Захарава назвала іх «беспадстаўнымі» і «прадыктаванымі русафобіяй».

Каментары9

  • .
    17.09.2025
    Вы так кажаце, нібыта дэтальная праверка і аналіз кожнай пасылцы - норма, і ў гэтым выпадку не даглядзелі, прапусцілі.

    Нік расейскі забылі перакласці.
  • О как!
    17.09.2025
    ., затое за кожным беларусам з беларускім. дзяржаўным гербам Пагоня літоўскія спецслужбы паспяваюць прасачыць.
    А 15 дыверсантаў-грамадзян Літвы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і Украіны з сувязямі расійскай вайсковай разведкай, неяк прапусцілі. Хаця злачыннай дзейнасцю яны займаюцца на тэрыторыі Літвы як мінімум з 20 ліпеня 2024 года. Больш за год. Гэта дата пачатку выбухаў. Падрыхтоўка пачалася яшчэ раней. Як і ўсталяванне сувязяў з расійскай вайсковай разведкай.
  • Я
    18.09.2025
    Многахадовачки ад вовачки . Дескридитировать граждан Украины и балтийских государств . Обиженный подсиратель .

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць