БЕЛ Ł РУС

З 2026 года пачнуць дзейнічаць новыя нормы жыллёва-камунальных паслуг

27.09.2025 / 21:38

Nashaniva.com

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сваёй пастановай вызначыла нормы і нарматывы выдаткаў на камунальныя паслугі ў 2026 годзе. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

Фота ілюстрацыйнае

У пастанове прапісана, што нарматывы страт цеплавой энергіі ў сетках не павінны перавышаць 8,9%. Для страт і няўлічаных выдаткаў вады ўстаноўлены ліміт у 12%.

Таксама вызначаныя гранічныя нормы выдаткаў на аказанне камунальных паслуг. Для халоднага водазабеспячэння гэты паказчык складзе не больш за 0,2647 рубля за кубаметр вады, а для водаадвядзення — не больш за 0,2023 рубля за кубаметр сцёкаў.

У сферы цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння ад уласных крыніц нарматыў накладных выдаткаў устаноўлены на ўзроўні 15,6206 рубля за гігакалорыю.

Для тэхабслугоўвання дома — 0,0335 рубля за квадратны метр агульнай плошчы, а для тэхабслугоўвання ліфта — 0,0233 рубля за квадратны метр.

Таксама рэгулююцца выдаткі на абыходжанне са смеццем: яны не павінны перавышаць 1,8392 рубля за кубаметр або 13,1479 рубля за тону.

Чытайце таксама:

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі

Супрацоўнік ЖКГ браў хабар праз схованку ў прыбіральні

Праз месяц стане прасцей раздзяліць асабовыя рахункі на камуналку

Стала вядома, колькі беларусаў не плацяць за камуналку

Каментары да артыкула