БЕЛ Ł РУС

Магілёўскім ліфтам дабавяць хуткасці

28.09.2025 / 15:8

Nashaniva.com

На прадпрыемстве «Магілёўліфтмаш» рыхтуюцца да запуску ў вытворчасць ліфтаў з хуткасцю руху да 4 метраў за секунду, паведамляе «Першы інфармацыйны».

Скрын відэа

Ужо цяпер на заводзе пачата зборка новых мадэляў з хуткасцю да 2,5 м/с, але да канца 2025 года плануецца сертыфікаваць і ўвесці ў серыйную вытворчасць больш магутныя канструкцыі. Новая прадукцыя павінна павысіць канкурэнтаздольнасць прадпрыемства на міжнародным рынку і адкрыць новыя экспартныя магчымасці.

Прадпрыемства «Зеніт», якое нядаўна ўвайшло ў склад холдынгу, атрымала інвестыцыйную падтрымку і закупіла 63 адзінкі новага абсталявання. Усё, што адказвае за асвятленне і кіраванне кабінай, цяпер ствараецца ў Магілёве.

Акрамя таго, «Зеніт» асвоіў тэхналогіі індывідуальнай афарбоўкі ліфтавых кабін — у тым ліку з прымяненнем прынтара для нанясення любога дызайну і колераў па замове. Ступень лакалізацыі магілёўскіх ліфтаў высокая — 90% камлектуючых айчыннай вытворчасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула