Джэй Дзі Вэнс: Расіянам трэба прачнуцца і змірыцца з рэальнасцю. Рашэнне пра «Тамагаўкі» прыме Трамп
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што Расія апошнія тыдні адмаўлялася сядаць за стол перамоваў з Украінай.
Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images
«Шмат людзей гіне, а вынікаў нуль. Колькі яшчэ людзей яны гатовыя страціць? Колькі яшчэ заб'юць дзеля мінімальных, калі ўвогуле яны ёсць, поспехаў на зямлі?
Спадзяюся, не так шмат, але наша пазіцыя такая: мы працягнем працаваць дзеля міру і спадзявацца, што расейцы ўсвядомяць рэальнасць на месцы. Але для танга патрэбныя двое, — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША ў інтэрв’ю Fox News. — А расейцы апошнія тыдні адмаўляліся сядаць за стол перамоваў з украінцамі ці ў трохбаковым фармаце».
Вэнс таксама дадаў, што вашынгтонская адміністрацыя абмяркоўвае магчымасць паставак крылатых ракет «Tomahawk» іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву. Канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп.
Нядаўна Вэнс казаў, што перамовы паміж Расіяй і Украінай наблізіліся да вырашальнай стадыі і цяпер засяроджаныя на двух асноўных пытаннях — тэрытарыяльных патрабаваннях Масквы і гарантыях бяспекі для Кіева.
На 30 верасня шэф Пентагона Піт Хэгсэт збірае амерыканскі генералітэт на закрытую нараду на базе марской пяхоты ў Вірджыніі, ЗША. Такіх нарадаў раней не бывала. Афіцыйнай яе тэмай стане «аднаўленне баявога духу арміі».
Чытайце таксама: Як сказаў аўстралійскі генерал-маёр Мік Раян, калі б ЗША ў 2003‑м праз 3,5 года захапілі б усяго 20% Ірака, страціўшы пры гэтым мільён чалавек, наўрад ці б хто-небудзь палічыў гэта перамогай. Юваль Ной Харары пра тое, чаму Украіна перамагае
Чытайце таксама:
Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону
Джэй Дзі Вэнс: Трамп не бачыць ніякіх прычын, каб эканамічна ізаляваць Расію пасля вайны
Вэнс заявіў пра гатоўнасць Пуціна да «вялікіх кампрамісаў» па Украіне
Пасля канфлікту з Зяленскім Вэнс званіў Залужнаму. Той не ўзяў трубку