БЕЛ Ł РУС

Беларуска выбрала на мяжы зялёны калідор і атрымала велізарны штраф з канфіскацыяй

29.09.2025 / 11:25

Nashaniva.com

Пры вяртанні з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог» жанчына абрала зялёны калідор, аднак падчас мытнага кантролю ў яе выявілі звыш 50 тысяч еўра наяўнымі.

Паводле закона, пры ўвозе сумы, што перавышае 10 тысяч долараў у эквіваленце, неабходна запаўняць дэкларацыю і выбіраць чырвоны калідор.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у незаконным перамяшчэнні буйной сумы грошай праз мяжу і прызначыў штраф у памеры 300 базавых велічынь — 12,6 тысячы рублёў.

Акрамя таго, падлягаюць спецыяльнай канфіскацыі 41 тысяча еўра.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула