У кожнага пятага настаўніка ў беларускай школе вопыт меншы за 10 гадоў
Міністр адукацыі Андрэй Іванец на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня настаўніка, паведаміў, што сёння ў беларускіх школах назіраецца высокая ўкамплектаванасць педагагічнымі кадрамі — амаль 100%. Пры гэтым колькасць настаўнікаў пенсійнага ўзросту застаецца адносна нізкай і стабільнай — каля 11%, паведамляе БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле даных Іванца, кожны пяты беларускі педагог працуе ў прафесіі да 10 гадоў, сведчыць пра «амаладжэнне» партрэта настаўніка.
Разам з тым застаюцца праблемы з забеспячэннем школ спецыялістамі па асобных прадметах, перш за ўсё па фізіцы і матэматыцы. У рэгіёнах менавіта ў гэтых сферах працэнт педагогаў пенсійнага ўзросту, як сцвярджае міністр, крыху вышэйшы за сярэдні паказчык.
Каб вырашыць гэтую праблему, ужо з бягучага навучальнага года пачалі прымаць без экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці выпускнікоў інжынерных класаў. Як адзначыў Андрэй Іванец, гэтая практыка павінна даць вынік у перспектыве — не толькі па колькасці настаўнікаў, але і менавіта ў забеспячэнні школ выкладчыкамі фізікі, матэматыкі і інфарматыкі.
Што да магчымасці увядзення ў школах новых вучэбных прадметаў, то міністр адукацыі падкрэсліў, што школьная праграма і без таго вельмі складаная для вучняў. Таму спіс прадметаў у школах змяняць не плануюць, але пры гэтым у Мінадукацыі займаюцца актуалізацыяй праграм па ўжо наяўных дысцыплінах.
Чытайце таксама:
Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў
У цэнтры Мінска ёсць школа са стадыёнам на даху
Сям'ю выбітных педагогаў-баяністаў асудзілі за ўдзел у пратэстах
Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках