Грамадства3232

Школьнікі пратэстуюць у туалетах супраць забароны тэлефонаў 

Канал Упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама «Настаўнікі сталіцы» расказаў пра своеасаблівы пратэст школьнікаў, якіх пазбавілі магчымасці карыстацца мабільнымі тэлефонамі.

Аказваецца, у якасці помсты яны ламаюць унітазы, псуюць сцены і мэблю, здымаюць гэта на відэа і выкладваюць у сеціва. Паведамленне ў дзяржаўным канале вісела нядоўга і было выдалена, заўважыў Reform.news.

«Пасля забароны тэлефонаў у школах Беларусі, якая ўступіла ў сілу з 1 верасня 2025 года, у сацыяльных сетках з’явіліся відэаролікі, знятыя навучэнцамі ўстаноў адукацыі Мінска з выпадкамі вандалізму, уключаючы паломку ўнітазаў, псаванне сцен і мэблі», — падзяліліся праблемай чыноўнікі.

У паведамленні згадваецца калектыў Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, які асабліва занепакоены гэтай сітуацыяй.

«Мы разумеем, што абмежаванні выклікаюць незадаволенасць у дзяцей, але разбурэнне маёмасці — гэта не выхад. Энергія і крэатыўнасць, якія падлеткі накіроўваюць на дэструктыўныя флэшмобы, могуць быць выкарыстаныя больш прадуктыўна!» — лічаць ва Упраўленні адукацыі Мінгарвыканкама.

Чыноўнікі рэкамендуюць запусціць чэлендж «Перапынак без тэлефона»: арганізаваць зоны адпачынку з настольнымі гульнямі — ад шахмат да сучасных гульняў; запусціць прагляды кароткаметражных кліпаў; стварыць творчыя праекты, арт-аб’екты, падкасты; увесці школьны буккросінг, папулярызаваць чытанне, падаўжаць жыццё кніг.

Каментары32

  • Правильно
    29.09.2025
    Такие туалеты нужно разбивать. Деньги украли на нормальные. Вонь, тараканы. Вандализм государственный, а это молодежный протест!
  • 22
    29.09.2025
    Если у школьников нет с собой телефонов в школе, они их сдают на входе в школу и получают при выходе, то как они сняли видео в туалете и выложили его в соцсети?
  • Беларус
    29.09.2025
    Школьнікі з народам!

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць