БЕЛ Ł РУС

Кіраўніцтва ЕС прапануе чатыры праекты для ўмацавання абароназдольнасці блока

29.09.2025 / 20:18

Nashaniva.com

Еўракамісія і кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас прапануюць «дарожную карту па забеспячэнні абараназдольнасці» ЕС перад кастрычніцкім пасяджэннем Еўрапейскай рады. Гэта вынікае з дакумента, з якім азнаёмілася агенцтва Reuters.

Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images

У дакуменце Еўракамісія прапануе чатыры «флагманскія» абаронныя праекты, якія, на яе думку, будуць спрыяць умацаванню бяспекі Еўропы на фоне пагроз з боку Расіі:

Праекты будуць адкрытыя для ўсіх дзяржаў — членаў блока, якія захочуць у іх удзельнічаць.

1 кастрычніка лідары Еўрасаюза збяруцца на нефармальны саміт у Капенгагене, каб абмеркаваць пытанні ўмацавання абараназдольнасці Еўропы і падтрымкі Украіны. Асноўнае пасяджэнне Еўрапейскай рады пройдзе ў Брусэлі 23‑24 кастрычніка.

Чытайце таксама:

NATO адправіла ў Данію падмацаванне з прычыны сітуацыі з дронамі

Лаўроў заявіў, што НАТА і ЕС ужо ў стане вайны з Расіяй

У Еўропе разглядаюць гандлёвыя меры супраць паставак расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба»

Каментары да артыкула