БЕЛ Ł РУС

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе

29.09.2025 / 21:44

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху патэлефанаваў прэм'ер-міністру Катара і прынёс прабачэнні за парушэнне суверэнітэту краіны ў выніку нядаўняга ўдару Ізраіля па сталіцы Катара Досе, паведамляе Axios.

Біньямін Нетаньяху. Фота: Win McNamee/Getty Images

Паведамляецца, што Нетаньяху правёў тэлефонную размову з Белага дома, дзе яго прымае прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Па даных СМІ, Нетаньяху выказаў шкадаванне ў сувязі з гібеллю катарскага афіцэра падчас атакі Ізраіля.

CNN са спасылкай на ізраільскую крыніцу піша, што прабачэнні былі часткай здзелкі, накіраванай на тое, каб Катар аказаў ціск на ХАМАС і прымусіў яго прыняць прапанову адміністрацыі Трампа па спыненні баявых дзеянняў.

Армія Ізраіля нанесла ўдар па Досе 9 верасня. Ізраільскія вайскоўцы заявілі пра «кропкавы ўдар, накіраваны супраць вышэйшага кіраўніцтва тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС». Нетаньяху і міністр абароны Ізраіля загадалі ўдарыць па лідарах ХАМАС пасля тэракту ў Іерусаліме і атакі на ізраільскі танк у Газе.

Чытайце таксама:

Катар лічыўся бяспечным месцам для перамоў. Што будзе пасля ўдару Ізраіля?

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ

Нетаньяху на Генасамблеі назваў прызнанне Палесціны «ганебным» і непасрэдна звярнуўся да ХАМАС

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху

Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне

Падчас тэракту ў Іерусаліме загінуў рабін родам з Беларусі

Каментары да артыкула