Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступаў 26 верасня ў ААН з QR-кодам на лацкане пінжака. Пры счытванні смартфонам гэты код выдае інфармацыю, піша Bild.

Той, хто адскануе код смартфонам, трапляе на старонку, на якой дэманструюцца жахі разні 7 кастрычніка 2023 года, зладжанай ХАМАС у Ізраілі. Там ёсць фатаграфіі забітых, месцаў злачынстваў і іншыя дакументы, датычныя таго тэрарыстычнага акту.
Акрамя гэтага, Нетаньяху выкарыстаў і іншыя эфектныя прыёмы ў сваім выступленні — ён дэманстраваў картку з віктарыны і карту, на якой адзначаны месцы, у якіх ізраільскія вайскоўцы ліквідавалі кіраўнікоў тэрарыстаў. Напрыклад, ён нагадаў пра лёс кіраўніка ХАМАС Ях'і Сінвара і кіраўніка «Хезбалы» Насралы. Усе яны, па словах ізраільскага прэм'ера, gone — пайшлі.
Нетаньяху перадаваў сваю прамову ў Газу з дапамогай гучнагаварыцеляў — каб яе пачулі закладнікі
Нетаньяху на Генасамблеі назваў прызнанне Палесціны «ганебным» і непасрэдна звярнуўся да ХАМАС
Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху
Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне
Каментары