БЕЛ Ł РУС

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж

30.09.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Андрэй Стрыжак, які ўчора пакінуў фонд «Байсол», падзякаваў у сацсетках словам падтрымкі на ягоны адрас.

«Удзячны кожнаму і кожнай хто прыйшоў з добрымі словамі, вас шмат і я рады што вы ў мяне ёсць!» — падзякаваў ён і прапанаваў чэлендж.

«Заўтра пачынаецца Sober October («цвярозы кастрычнік») — месяц без бухла. То, прапаную вам флэшмоб — далучыцца да чэленджу і месяц не бухаць, я ствараю групу ўзаемападтрымкі ў гэтай няпростай справе. 

Умовы простыя: данат ад 20 еўра на любую дабрачынную ініцыятыву будзе квітком у адмысловую групу ў ТГ.

Калі нехта сарвецца і пабухае — не бяда. Данат ад 10 еўра на любую дабрачынную ініцыятыву за кожны дзень п'янкі, будзе коштам індульгенцыі. Пішыце мне ў асабістыя і далучайцеся — будзе весела», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Стрыжак усё ж пакідае «Байсол»

Прадстаўніца Міжнароднага гуманітарнага фонду пра звальненне Стрыжака з BySol: Мы будзем рады заяўцы на паўторнае далучэнне

Стрыжак: Я проста гаўно, я ляжу на дне самай бруднай канавы і адтуль спрабую нешта сказаць у сваю абарону

Стрыжак: Якая прававая падстава ў Насты Базар, каб збіраць інфармацыю пра асабістае жыццё людзей?

Каментары да артыкула