БЕЛ Ł РУС

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе

30.09.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Дональд Трамп прадставіў новы план спынення вайны ў сектары Газа, які ўжо атрымаў падтрымку па ўсім свеце. Ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху заявіў у Белым доме, што прымае ўмовы Трампа.

Беньямін Нетаньяху і Дональд Трамп. Фота: Alex Wong / Getty Images

Германія выказала надзею на поспех ініцыятывы. Арабскія і мусульманскія краіны, уключаючы Саудаўскую Аравію, Турцыю і Егіпет, таксама публічна віталі крок ЗША, піша Bild.

Паводле плана, ХАМАС павінен скласці зброю, адпусціць ізраільскіх закладнікаў, а сектар Газа чакаюць дэмілітарызацыя і аднаўленне. Баевікам у такім выпадку прапануецца амністыя і магчымасць пакінуць сектар.

Аднак ХАМАС пакуль рэагуе рэзка. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што «яна не атрымала копію амерыканскага плана», дадаўшы, што зброю супраціву яны складуць толькі пасля стварэння палесцінскай дзяржавы.

Калі ж ХАМАС адмовіцца, прадугледжаны жорсткі варыянт: у вызваленыя раёны Газы ўвойдуць міжнародныя сілы пры падтрымцы ЗША і арабскіх краін. Нетаньяху падкрэсліў, што калі закладнікі не будуць вызваленыя, то Ізраіль працягне ваенныя дзеянні.

У сектары Газа тым часам узмацняецца ціск на ХАМАС — ізраільская армія вядзе штурм самога горада Газа, апошняга буйнога аплоту баевікоў.

Чытайце таксама:

Нетаньяху на Генасамблеі назваў прызнанне Палесціны «ганебным» і непасрэдна звярнуўся да ХАМАС

Нетаньяху перадаваў сваю прамову ў Газу з дапамогай гучнагаварыцеляў — каб яе пачулі закладнікі

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ

Экс-прэм'ер Брытаніі Тоні Блэр прапанаваў сябе на пасаду кіраўніка пераходнага ўрада Газы

Каментары да артыкула