Сімпсаны зноў выйдуць на вялікія экраны
Пра новы мультфільм пра Сімпсанаў у сваіх сацсетках аб'явіла кінастудыя 20th Century Studios, якая цяпер належыць кампаніі Disney. Новы паўнаметражны мульцік пра вядомую амерыканскую сямейку запланавалі на 2027 год.
Першы мультфільм пра Сімпсанаў выйшаў яшчэ ў 2007 годзе і здабыў вялікі поспех. І вось праз 20 гадоў гэта сям'я вернецца на экраны ў кінатэатрах.
Падрабязнасцяў пра гэта пакуль няма. Кінастудыя падзялілася толькі постэрам з ружовым пончыкам і слоганам: «Гамер вяртаецца за дабаўкай». Прэм’еру запланавалі на 23 ліпеня 2027 года.
Чытайце таксама:
Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце
Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя
Белыя акцёры не будуць агучваць нябелых персанажаў у «Сімпсанах»