Свет77

Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя

Кірыл Дзмітрыеў, які нарадзіўся ў Кіеве, прапанаваў сваім падпісчыкам у забароненым у Расіі інстаграме параўнаць яго творчасць з арыгіналам.

Кірыл Дзмітрыеў. Фота: прэс-служба Крамля

Спецпрадстаўнік Уладзіміра Пуціна Кірыл Дзмітрыеў апублікаваў у інстаграме карыкатуру ў стылі «Сімпсанаў» на ўчарашняе фота з Белага дома. На тым фота Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп стаяць перад картай Украіны, на якой адзначаныя акупаваныя Расіяй тэрыторыі.

На малюнку Дзмітрыева карта іншая: на ёй Украіны ўжо няма. Краіна падзеленая паміж Расіяй і Венгрыяй, у якіх з'явілася агульная мяжа.

«Якое фота лепшае?» — такое пытанне задаў расійскі перамоўшчык сваім падпісчыкам. Каментатары кінуліся наперабой хваліць «асаблівае пачуццё гумару» прадстаўніка Пуціна.

Цікава, што расійскі чыноўнік карыстаецца інстаграмам, якія расійскія ж улады забаранілі. На сайце і ў твітары Дзмітрыева няма спасылкі на гэтую старонку, аднак расійскія дзяржСМІ адзначаюць, што профіль сапраўдны.

Кірыл Дзмітрыеў нарадзіўся ў Кіеве, ва ўсякім разе раней у яго было ўкраінскае грамадзянства. Ён скончыў прэстыжныя амерыканскія ўніверсітэты Стэнфард і Гарвард, жыў і працаваў у Еўропе, дзе пабудаваў паспяховую кар'еру ў інвестыцыйным бізнэсе. У 2011 годзе Дзмітрыеў узначаліў Расійскі фонд прамых інвестыцый, створаны ўрадам. 

Дзмітрыеў — адзін з ключавых расійскіх перамоўшчыкаў з ЗША. Яго называюць «чалавекам Пуціна». Дзмітрыеў быў членам расійскай дэлегацыі падчас перамоў Пуціна і Трампа на Алясцы.

Каментары7

  • .
    19.08.2025
    Дзяржава тролей, ад апошняга алкаша да першага кіраўніка. Гыгыкаць, ненавідзець і забіваць дзеля прыгожай мапы.

    І неяк несамабытна. Трэба было посціць ў Аднакласніках, ШІ-малюнак ад Яндэкс Шэдэврум і з героямі Ваўком і Зайцам (хаця яны ж зняты з Тома і Джэры... і тут скрадзенае).
  • Янка
    19.08.2025
    Здаецца, што Гамера Сімпсана менавіта з Дзмітрыева і малявалі
  • Думка
    19.08.2025
    >>Ён скончыў прэстыжныя амерыканскія ўніверсітэты Стэнфард і Гарвард, жыў і працаваў у Еўропе, дзе пабудаваў паспяховую кар'еру ў інвестыцыйным бізнэсе<<

    Але здаецца, не дапамагло не паглупець ў некаторых пытаннях.

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў150

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Бразіліі ўраган зламаў і паваліў статую Свабоды ВІДЭА

Аляксей Хлястоў ды Іна Афанасьева праспявалі разам8

У Мінску запрацаваў новы ГЦ. Народ сабраўся яшчэ да адкрыцця2

Людзі навучыліся здабываць агонь на 350 000 гадоў раней, чым меркавалася

Пад Мінскам выставілі на продаж сядзібу XVIII стагоддзя амаль за паўмільёна даляраў1

Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў3

Сусветныя цэны на нафту ўпалі да ўзроўняў 2021 года10

«Сяджу ў трусах, замярзаю». У сацсетках высмеялі чарговую страшылку АНТ пра «замярзаючую Еўропу»11

Літва нанесла маштабны ўдар па «балонікавай» мафіі: затрыманыя кіраўнікі і дзясяткі кантрабандыстаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў150

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць