БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына жорстка забіў сваю сужыцельку на дзень яе нараджэння

30.09.2025 / 22:8

Nashaniva.com

46‑гадовага мінчука абвінавачваюць у жорсткім забойстве сваёй сужыцелькі, якое ён здзейсніў яшчэ ў сакавіку. Як паведамілі ў пракуратуры Мінска, справа ўжо перададзена ў суд, пішуць «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Пасля вяртання з камандзіроўкі мужчына пайшоў у госці да свайго знаёмага на вуліцу Паўлоўскага. Там была і ягоная жанчына. Кампанія некалькі дзён запар ужывала алкаголь.

16 сакавіка адзначалі дзень нараджэння жанчыны — ёй споўнілася 47 гадоў. П’яны абвінавачаны пачаў сварыцца, выстаўляючы абвінавачанні ў здрадзе. Пасля рэзкай фразы щ адказ з боку жанчыны ён узяў нож і нанёс ёй больш за два дзясяткі удараў па галаве і целе. Ад атрыманых ран жанчына памерла.

Сваю віну мужчына прызнаў, ён сам выклікаў хуткую і міліцыю. Яго затрымалі. Раней ён ужо двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, але судзімасці былі пагашаныя.

Цяпер мінчуку выстаўлена абвінавачанне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі). За такое злачынства яму пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або нават смяротнае пакаранне. Да суда ён змешчаны пад варту.

Чытайце таксама:

У Мінску мужчына прыраўнаваў жонку і нанёс ёй 27 удараў нажом

Замежнік забіў мінчанку 26 ударамі нажом

30 гадоў таму мінчук забіў былога мужа сваёй жонкі, але справу раскрылі толькі цяпер

Каментары да артыкула