Трагедыяй закончылася знаёмства ў сацыяльнай сетцы 54‑гадовага замежніка і 45‑гадовай мінчанкі, паведамляе пракуратура.
Мужчына ўзяты пад варту па падазрэнні ў жорсткім забойстве жанчыны. Ён даў паказанні.
Па версіі пракуратуры, мужчына і жанчына ў красавіку—маі гэтага года пазнаёміліся ў сацыяльнай сетцы. У жніўні ён прыехаў у Беларусь і сустрэўся з мінчанкай.
«Між імі склаліся сяброўскія адносіны. Прыязджаючы назад у свой горад, ён абяцаў вярнуцца. Праз нязначны час падазраваны прыехаў без папярэджання ў госці да сваёй знаёмай, што стала для яе нечаканасцю. Падтрымліваць з ім блізкія адносіны не ўваходзіла ў яе планы.
У ходзе канфлікту жанчына на спробы зблізіцца з ёй ударыла падазраванага па твары, што выклікала ў мужчыны агрэсію, — ён нанёс ёй не менш за 26 удараў нажом па розных частках цела, у тым ліку па жыццёва важных органах», — расказалі ў пракуратуры.
Медыкі канстатавалі смерць пацярпелай.
«У ходзе папярэдняга расследавання падазраваны даў прызнальныя паказанні», — дадавалі ў пракуратуры.
Каментары