БЕЛ Ł РУС

Вясельнага фатографа з Мінска асудзілі па трох палітычных артыкулах, назвалі тэрарыстам і пасадзілі ў калонію

1.10.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Алегу Слабуху пагражала да 12 гадоў — падобна, справа ў нейкіх каментарах.

Алег Слабуха. Фота з ягонага інстаграма

Алег Слабуха — 38‑гадовы мінчук. Па адукацыі ён інжынер. Любіць падарожнічаць і актыўна адпачываць.

Больш за 10 гадоў Алег займаецца відэаграфіяй. У 2015‑м ён адкрыў ІП і працуе на сябе. Алег спецыялізуецца на вясельнай і сямейнай фатаграфіі, але бярэцца і за персанальныя здымкі і сюжэтныя відэа.

Алег Слабуха (злева) і расійскі комік і гулец у КВЗ Дзяніс Дорахаў. Фота са старонкі Укантакце Алега

Алега Слабуху асудзілі ў 2025 годзе ў Мінскім гарадскім судзе па трох артыкулах — «распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).

@belarusnovosti2 Свадебного фотографа из Минска отправили в колонию за политику #минсксейчас #колялукашенко #зеленский #лукашенко #беларусь ♬ Horror, Fear, Mystery, Suspense, Criminal, Terror, Halloween, Movie, Soundtrack, OST, TV Game, Creepy(1323087) - SAKUMAMATATA

Алегу пагражала да 12 гадоў калоніі, але сутнасць абвінавачання і прысуд невядомыя — вядома толькі, што Алег у калоніі. А нядаўна яго ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Чытайце таксама:

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд

Каментары да артыкула