БЕЛ Ł РУС

У Яраслаўлі гарыць буйны нафтаперапрацоўчы завод

1.10.2025 / 8:7

Nashaniva.com

У Яраслаўскай вобласці Расіі ўзнік маштабны пажар на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода («Славнефть-ЯНОС»), аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты ў краіне.

Мясцовыя ўлады заяўляюць пра тэхнагенны характар здарэння. Паводле слоў губернатара Міхаіла Яўраева, пажар не звязаны з нападам беспілотнікаў. «Атак БПЛА сёння зафіксавана не было. Пажар мае тэхнагенны характар», — сцвярджае ён.

Завод з'яўляецца найбуйнейшым у Цэнтральным федэральным акрузе. Сярод спажыўцоў — буйныя прадпрыемств, аэрапорты, чыгунка і аб’екты ваенна-прамысловага комплексу.

Іншыя крыніцы пакуль не пацвердзілі афіцыйную версію прычын пажару.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула