Гэтай ноччу ў Беларусі назіралі палярнае ззянне ФОТЫ
У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка над Беларуссю можна было назіраць нячастую ў нас з’яву — палярнае ззянне. Прычынай стала магутная геамагнітная бура, якая ўзнікла пасля чарговага выкіду каранальнай масы на Сонцы.
Паўночнае ззянне пад Заслаўем. Фота: t.me/meteovibe
Паводле даных Лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў Расійскай акадэміі навук, індэкс геамагнітнай актыўнасці дасягнуў значэння 7,33, што адпавядае моцнай магнітнай буры катэгорыі G3+ па міжнароднай шкале. Гэта наймацнейшая бура за апошнія тры месяцы.
Яе інтэнсіўнасць аказалася настолькі высокай, што палярнае ззянне было відаць нават у буйных гарадах сярэдніх шырот, у тым ліку ў беларускіх населеных пунктах. Жыхары цэнтральных і ўсходніх рэгіёнаў краіны, дзе неба было адносна чыстым, змаглі на свае вочы пабачыць незвычайнае касмічнае відовішча.
Фотаздымкамі падзяліліся чытачы тэлеграм-канала «Метеовайб».
Палярнае ззянне пад Наваполацкам. Фота: t.me/meteovibe
Палярнае ззянне пад Наваполацкам. Фота: t.me/meteovibe
Чытайце таксама:
Цяплець у наступныя дні і не думае
Адзін з беларускіх гарадоў застаўся без ацяплення, бо акурат цяпер дайшлі рукі да замены цеплатрасы
Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку