БЕЛ Ł РУС

На чыгунцы паміж Койданавым і Фаніпалем адбылася аварыя, цягнікі ідуць са спазненнем

1.10.2025 / 19:37

Nashaniva.com

1 кастрычніка 2025 года пры правядзенні работ па ўстаноўцы апор кантактнай сеткі падраднай арганізацыяй на перагоне Койданава — Фаніпаль перакулілася спецтэхніка (аўтаматрыса АДМ), паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў, а пагрозы бяспецы руху цягнікоў няма.

У сувязі са здарэннем цягнікі на ўчастку Мінск — Баранавічы ідуць з адхіленнем ад устаноўленага графіка руху ад 15 да 40 хвілін. Беларуская чыгунка прымае аператыўныя меры па ўводу цягнікоў у графік.

Для ліквідацыі наступстваў здарэння накіраваны аднаўленчы цягнік. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула