БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа

2.10.2025 / 12:45

Nashaniva.com

У кіраўніка Албаніі Эдзі Рамы ёсць пачуцце гумару

На саміце еўрапейскіх палітыкаў у Капенгегане ён збіў з панталыку прэзідэнта Францыі: «Чаму вы нас не павіншавалі?»

І пасля паўзы дадаў: «Вам след было павіншаваць мяне з прэзідэнтам Аліевым у сувязі з міравым пагадненнем, дасягнутым дзякуючы прэзідэнту Трампу між Албаніяй і Азербайджанам!»

Дональд Трамп апошнім часам блытае Арменію і Албанію, перыядычна кажучы, што дабіўся міру паміж Албаніяй і Азербайджанам. Таксама ён аднойчы зблытаў Азербайджан і Камбоджу.

Эдзі Рама вядомы сваім пачуццём гумару, так на адным з самітаў ён расказаў анекдот пра Пуціна і Прыгожына.

Чытайце таксама:

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?

«У мяне тая ж праблема». Прэм'ер Албаніі расказаў анекдот пра Пуціна і Прыгожына

Каментары да артыкула