БЕЛ Ł РУС

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста

2.10.2025 / 12:54

Nashaniva.com

Падчас размовы са СМІ на саміце еўрапейскіх палітыкаў у Капенгагене сёння адзін з журналістаў выкрыкнуў пытанне да венгерскага прэм’ера.

Фота: Kristian Tuxen Ladegaard Berg/NurPhoto via Getty Images

«Хто ўяўляе галоўную пагрозу для Еўропы?» — выкрыкнуў журналіст, чакаючы каментар ад венгерскага палітыка, паведамляе РБК-Украіна.

Прэм’ер Польшчы Дональд Туск, які стаяў побач, сказаў Орбану, што «гэта правакацыя». Аднак апошні захаваў спакой і адказаў наступнае: «Сапраўдная небяспека? Эканамічны застой і страта канкурэнтаздольнасці», — сказаў венгерскі прэм’ер.

Але гэта не спыніла журналіста, і Орбану прыляцела» сустрэчнае пытанне: «Не Расія?»

На што венгерскі прэм’ер сказаў: «Мы мацнейшыя за Расію. Параўнайце факты і зрабіце высновы. У нас больш за 400 мільёнаў чалавек, у Расіі — каля 130. Паглядзіце на ВУП Еўропы — ён велізарны, а Расіі — малы. Мы ўсе разам, 27 краін, трацім на абарону больш, чым расіяне. Дык чаму мы баімся? Мы мацнейшыя за іх».

Чытайце таксама:

Ціханоўская бярэ ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа

Каментары да артыкула