Сёння Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які адбываецца з удзелам больш чым 50 лідараў і лідарак еўрапейскіх краінаў у Капенгагене.

Сярод удзельнікаў — прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Малдовы Мая Санду, прэм’ер Вялікабрытаніі Кір Стармер, прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні, прэм’ер Польшчы Дональд Туск, кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Кая Калас, прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Мецола.
EPC — гэта пляцоўка для стратэгічнага дыялогу і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі Еўропы. Яна аб’ядноўвае краіны Еўрасаюза і яго суседзяў, каб разам абмяркоўваць бяспеку, эканоміку, дэмакратыю і будучыню кантынента.
На парадку дня —падтрымка Украіны, бяспека Еўропы, умацаванне еўрапейскай супольнасці ва ўмовах цяперашняй геапалітычнай рэальнасці.
«Удзел Ціханоўскай стане магчымасцю данесці да міжнароднай супольнасці, што дэмакратычная Беларусь — больш надзейны партнёр для Еўропы, чым рэжым Лукашэнкі, а таксама прыцягнуць увагу да неабходнасці працягваць падтрымку палітвязняў і ўсіх, хто змагаецца за свабоду», — паведаміла яе прэс-служба.
Каментары