БЕЛ Ł РУС

На закрытай нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне вытворчасці паліва для Расіі

2.10.2025 / 15:57

Nashaniva.com

Расіі моцна патрэбна беларускае паліва ва ўмовах, калі ўсе нафтаперапрацоўчыя заводы еўрапейскай часткі РФ апынуліся пад ударамі ўкраінскіх беспілотнікаў.

Мазырскі НПЗ

«На [закрытай] працоўнай сустрэчы па гэтым пытанні акцэнт у абмеркаванні быў зроблены на паляпшэнні эфектыўнасці і павелічэнні аб'ёмаў перапрацоўкі нафты», — паведамляе «Пул первого» пра сённяшнія перамовы Аляксандра Лукашэнкі.

Гаворка ідзе пра нарошчванне аб’ёмаў перапрацоўкі расійскай нафты на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе і заводзе «Нафтан» (Наваполацк) у інтарэсах Расіі.

Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, Расія прапануе значна павялічыць пастаўкі бензіну з Беларусі ў РФ — да 300 тысяч тон у месяц. У верасні аб'ём экспарту беларускага бензіну ў Расію ацэньваўся ў 45 тысяч тон.

Чытайце таксама:

У Расіі плануюць істотна павялічыць імпарт беларускага бензіну

Праз атакі на расійскія НПЗ беларускі бензін вярнуўся на рынак РФ

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

Лукашэнка правёў тры нарады па «закрытых пытаннях»

Каментары да артыкула