У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну
У красавіку 1999 года на вуліцы Грунтовай у Баранавічах прахожыя выявілі труп 16‑гадовай дзяўчыны са слядамі задушэння.
На пачатковым этапе ўстанавіць асобу злачынцы не ўдалося, аднак работа аператыўнікаў ва ўзаемадзеянні з экспертамі і следчымі ў выніку прынесла вынік, паведаміла прэс-служба МУС.
У выніку былі атрыманыя доказы датычнасці да забойства на той момант 30‑гадовага мясцовага жыхара. Мужчына прызнаўся, што на працягу некалькіх месяцаў да здарэння меў зносіны з пацярпелай.
У дзень трагедыі сустрэўся з дзяўчынай, каб пакатацца на аўтамабілі па горадзе. Аднак зносіны перараслі ў канфлікт, мужчына спыніў машыну і задушыў спадарожніцу. Затым выцягнуў цела з аўто і з'ехаў.
56‑гадовы мужчына ў дадзены момант затрыманы.