БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў ХАМАСу пеклам, калі ён не здасца да вечара нядзелі

3.10.2025 / 22:47

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у пятніцу выступіў з ультыматумам да палесцінскай групоўкі ХАМАС: яна павінна прыняць ягоны мірны план па Газе да 18:00 нядзелі па вашынгтонскім часе (01:00 панядзелка па мінскім).

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Калі гэтага не адбудзецца, Трамп заявіў, што супраць ХАМАС «разразіцца такое пекла, якога яшчэ ніхто не бачыў». Паводле яго, мір на Блізкім Усходзе будзе дасягнуты «так ці інакш».

«Пагадненне з ХАМАС павінна быць дасягнутае да шасці гадзін вечара нядзелі паводле вашынгтонскага часу, — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social. — Усе краіны падпісалі пагадненне! Калі гэта пагадненне апошняга шанцу не будзе дасягнута, супраць ХАМАС разразіцца такое пекла, якога яшчэ ніхто не бачыў. Мір на Блізкім Усходзе будзе дасягнуты так ці інакш».

Гэты план, які складаецца з 20 пунктаў, быў прадстаўлены разам з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху. Ён ужо атрымаў падтрымку Ізраіля і шырокае міжнароднае ўхваленне. Асноўныя яго ўмовы:

У той жа час план не прадугледжвае далейшага аб’яднання Газы з Заходнім берагам у межах магчымай будучай палесцінскай дзяржавы.

Прадстаўнікі ХАМАС раней адзначалі, што некаторыя пункты дакумента яны лічаць непрымальнымі і патрабуюць перамоў, але не ўдакладнілі, пра якія менавіта гаворка. Групоўка працягвае настойваць, што гатовая вызваліць закладнікаў толькі ў абмен на поўны вывад ізраільскіх войскаў і працяглае спыненне агню. Біньямін Нетаньяху, аднак, цвёрда адхіліў гэтыя ўмовы, заявіўшы, што ХАМАС павінен безумоўна здацца і раззброіцца.

Сітуацыя застаецца напружанай: хоць значная частка кіраўніцтва ХАМАС у Газе ўжо знішчаная, групоўка працягвае кантраляваць асобныя тэрыторыі і здзяйсняе перыядычныя атакі супраць ізраільскіх войскаў.

Трамп спяшаецца завяршыць канфлікт і дамагчыся вызвалення закладнікаў да другой гадавіны маштабнага нападу ХАМАС на Ізраіль, якая прыпадае на гэты аўторак.

Чытайце таксама:

«Калі Ізраіль сыдзе, будзе надзвычай небяспечна». Трамп запатрабаваў ад ХАМАС хуткі адказ наконт мірнага плана

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе

Нетаньяху папрасіў прабачэння ў Катара за ўдар па Досе

Нетаньяху на Генасамблеі назваў прызнанне Палесціны «ганебным» і непасрэдна звярнуўся да ХАМАС

Каментары да артыкула