«Калі Ізраіль сыдзе, будзе надзвычай небяспечна». Трамп запатрабаваў ад ХАМАС хуткі адказ наконт мірнага плана
Амерыканскі прэзідэнт паставіў ультыматум — у баевікоў ёсць «тры-чатыры дні» на адказ.

Групоўка ХАМАС павінна ў найбліжэйшыя дні вырашыць, ці згодна яна на план Дональда Трампа і Біньяміна Нетаньяху па вызваленні закладнікаў і спыненні вайны ў Газе.
Амерыканскі прэзідэнт паставіў ультыматум — у баевікоў ёсць «тры-чатыры дні» на адказ. Калі ўгода сарвецца, ізраільская армія працягне наступ, піша Bild.
У Ізраілі не выключаюць, што ХАМАС фармальна згадзіцца, каб паказаць гатоўнасць да кампрамісу перад Катарам і Турцыяй, якія падтрымалі ініцыятыву.
«Але пытанне ў тым, што адбудзецца далей. Пакуль ніхто ў Ізраілі не можа сабе ўявіць, што ХАМАС сапраўды гатовы вызваліць усіх закладнікаў у вызначаныя тэрміны. Што тады ў іх застанецца?» — сказала Bild крыніца ў Ізраілі.
У руках баевікоў застаюцца 48 закладнікаў, з іх прынамсі каля 20, паводле даных уладаў, яшчэ жывыя.
Сітуацыю ўскладняе тое, што сама групоўка фактычна абезгалоўленая: лідар Ях'я Сінвар забіты, а ўнутры Газы незразумела, хто прымае рашэнні. Нават калі палітычнае бюро ў Досе згадзіцца, невядома, ці мае яно ўплыў на баевікоў у самым сектары.
«Хто раззброіць ХАМАС? Што будзе з баевікамі? Куды яны пойдуць? Турцыя — адзіны рэальны кандыдат, здольны прыняць тысячы баевікоў. Але я скептычна стаўлюся да гатоўнасці Эрдагана пайсці на гэта. Калі Ізраіль сыдзе, вакуум будзе надзвычай небяспечным. Мы ведаем гэта па Сірыі, Лівіі, Іраку», — адзначыў у размове з Bild эксперт па Блізкім Усходзе Пітэр Нойман.
Сам Трамп, лічыць аналітык, дзейнічае смела, але імпульсіўна.
«Ён хоча паказаць вынік да гадавіны атакі 7 кастрычніка. Калі поспеху не будзе — ён страціць цікавасць», — падсумаваў Нойман.
Цяпер чытаюць
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
Пад гаранцыі " азоў" склал зброю...і выйшал ..Выннік вядомы
Чым Нетаньяха адрозніваецца?? Уся гісторыя 77 гадовага існавання Ізраіля абвяргае спадзявання іллюзіі на выкананне дамоў..
Нагадаю Нетаньяху Ізраіль прадал свайму камраду ВВПу Рф РЛС дзля знішчэння дронаў Украіны ...аб тэхналогіі праз Азербайджан забылісь
Каб " загладзіць" пад прымусам ЗША падаравал))) старэнькі " пэтрыот" Украіне
Аб Пэтрыоце усе казалі аб рлс ..цішыня гешефт толькі гешефт