«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны
У тыктоку з'явіўся ролік, зняты на адной з дарог Беларусі. Яго галоўным героем стала вельмі ветлівая варона, якая сваімі паводзінамі проста скарыла карыстальнікаў сацсетак, піша выданне Telegraf.news.
Скрыншот з відэа
Ролік зняў пасажыр аўтамабіля, якому давялося прытармазіць перад пешаходным пераходам. Па ім дзелавіта крочыла шэрая варона, якая, відавочна, не шукае лёгкіх шляхоў.
Замест таго, каб пераляцець праезную частку ў некалькі ўзмахаў крыла, птушка па незразумелай прычыне вырашыла перасячы праезную частку пешкі.
«У Беларусі нават птушкі спешваюцца, калі пралятаюць над пешаходным пераходам», — зрабіў жартаўлівую адсылку да нядаўніх зменаў у ПДР Беларусі адзін з гледачоў.
Зрэшты, больш за ўсё каментатараў уразіў не сам факт таго, што птушка па нейкай адной толькі ёй вядомай прычыне вырашыла прайсціся пешшу па «зебры», а тое, як яна гэта зрабіла.
У адзін з момантаў варона на долю секунды затрымалася насупраць машыны, што прытармазіла, і зрабіла ветлівы кніксэн, чым і заваявала сэрцы гледачоў.
«Нават галавой кіўнула, кшталту «дзякуй»!» — адзначыў адзін з гледачоў.
«Яна зрабіла «кніксен», кшталту «мерсі», разумныя птушкі!», — пахваліў іншы.
«Якая важная мадам — яшчэ ж і кіўнула, ачмурэць», — захапілася яшчэ адна глядачка.
«Тое пачуццё, калі варона мудрэйшыя за некаторых пешаходаў», — не ўтрымаўся ад з'едлівай заўвагі яшчэ адзін каментатар.
Чытайце таксама:
Варона разбіла шкло аўтамабіля ў Гродне
Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў
У Гродне заўважылі белую варону ВІДЭА
Аказваецца, вароны ўмеюць лічыць. Вось як навукоўцы зразумелі гэта