Грамадства66

Веласіпедыстаў зноў абавяжуць спешвацца на пешаходных пераходах. Самакатчыкаў таксама

Выключэнне зробяць для пераходаў, дзе будуць абсталяваны спецыяльныя святлафоры для веласіпедыстаў.

Веласіпедыстаў, самакатчыкаў і ўладальнікаў іншых сродкаў мабільнасці хочуць абавязаць спешвацца на пешаходных пераходах і велапераездах. Пра гэта распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.

З 12 па 27 верасня на сайце прававога інтэрнэт-партала размесцяць праект указа аб унясенні змяненняў у ПДР. У першую чаргу гэтыя змены будуць тычыцца менавіта веласіпедыстаў і самакатчыкаў.

Не спешвацца будзе дазволена на велапераездзе, які абсталяваны транспартным святлафорам, які рэгулюе рух веласіпедыстаў.

«Калі раварыст за горадам рухаецца па краі праезнай часткі, і ён перасякае скрыжаванне, то ў сувязі з гэтым яму таксама можна будзе не спешвацца. Ва ўсіх астатніх выпадках пры перамяшчэнні праз праезную частку: па пешаходным, велапераездзе, вадзіцелі сродкаў персанальнай мабільнасці (самакатаў, монаколаў і гіраскутараў) і веласіпедысты ў праекце ўказа будуць абавязаны спешвацца», — сказаў Ротчанкаў.

Каментары6

  • 10.09.2024
    Вырашалі павярнуцца да цвярозага розуму ? Навошта было змяняць ПДР на карысьць раварыстаў каб потым усё вярнуць? Мусіць у некага чынуші быў асабісты роварны гандля-бізнес , а зараз ен звольнены . Тады есць сэнс вярнуць ўсе цэлкам . Забараніць рухацца па тратуарах калі цябе больш за 12 гадоў .
  • Усё робяць для сваіх
    10.09.2024
    Ціцька церэха, таму што калі дзеці чыноўнікаў пачыналі катацца, то для іх ствараліся ўсе ўмовы, незважаючы на правы аўтамабілістаў і пешаходаў. Потым, калі хтосьці з дзяцей чыноўнікаў трапляе ў аварыю, пачынаюць часаць рэпу і нешта мяняць.
  • Федзя
    10.09.2024
    А цi абавяжуць спешвацца гэтых палудуркау на тратуарах дзе яны носяцца як ненармальныя прама у адным метры ад людзей з дзецьмi? Колькi ужо пакалечаных ад гэтых недаразвiтых

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць