БЕЛ Ł РУС

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

3.10.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Французскі фотажурналіст Антані Лалікан загінуў у Данецкай вобласці. Гэта адбылося 3 кастрычніка падчас атакі расійскага FPV-дрона каля горада Дружкоўка, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка.

Антані Лалікан

Украінскі журналіст выдання Kyiv Independent Георгій Іванчанкаў, які працаваў разам з Лаліканам, атрымаў раненні.

Па словах Сяргея Таміленкі, журналісты, якія трапілі пад удар, знаходзіліся ў ахоўнай амуніцыі і ў суправаджэнні прэс-афіцэра.

38‑гадовы Лалікан, адзначыў кіраўнік украінскай журналісцкай арганізацыі, — трэці французскі журналіст, «забіты Расіяй падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне».

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пацвердзіў гібель Лалікана на вайне ва Украіне і выказаў спачуванні ягоным родным і блізкім.

Чытайце таксама:

Героем Украіны пасмяротна стаў 16‑гадовы школьнік, якога расіяне пад Данецкам расстралялі за ўкраінскую стужачку

Пасол ПАР у Францыі загінуў, упаўшы з 22‑га паверха

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

Памёр апошні з братоў Бельскіх, якія партызанілі ў Налібоцкай пушчы

Каментары да артыкула