БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўцу пасажырскага аўтобуса стала блага, ён выехаў на ходнікі і праехаў некалькі дзясяткаў метраў

4.10.2025 / 13:20

Nashaniva.com

А потым урэзаўся ў бетонны плот.

Здарэнне адбылося сёння на праспекце Дзяржынскага, паведамляе ДАІ.

48‑гадовы кіроўца аўтобуса МАЗ не справіўся з кіраваннем, аўтобус выехаў за межы праезнай часткі, праехаў некалькі дзясяткаў метраў, а потым урэзаўся ў бетонны плот.

Папярэдне мяркуецца, што мужчыну стала дрэнна падчас руху.

Кіроўца дастаўлены ў бальніцу для абследавання. Па папярэдняй інфармацыі, пасажыры аўтобуса не пацярпелі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула