БЕЛ Ł РУС

Украіна ўдарыла па ракетным караблі «Град» на Анежскім возеры ў Карэліі

4.10.2025 / 14:1

Nashaniva.com

Аперацыя была праведзена сёння раніцай.

Anna-news.com

Сілы спецаперацый УСУ пашкодзілі ракетны карабель «Град» праекта 21631 «Буян‑М» на Анежскім возеры (Рэспубліка Карэлія)

А 04:31 раніцы ў выніку паспяховых дзеянняў аднаго з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый на Анежскім возеры быў пашкоджаны малы ракетны карабель «Град» (бартавы нумар 575) праекта 21631 «Буян‑М», паведамляе камандаванне ССА ў фэйсбуку.

Ракетаносец ішоў з Балтыйскага ў Каспійскае мора. Удар прыйшоўся ў правую частку адсека сілавой устаноўкі карабля. Дадатковыя дэталі ўдакладняюцца.

«Град» — адзін з найноўшых і найсучаснейшых караблёў РФ, уведзены ў склад Балтыйскага флоту Расіі 29 снежня 2022 года. Асноўным узбраеннем судна з’яўляецца ракетны комплекс «Калібр‑НК».

У Расіі ўдар пакуль не каментавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула