БЕЛ Ł РУС

Трамп паведаміў пра згоду Ізраіля на прапанаваную ім лінію адводу войскаў

4.10.2025 / 23:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social паведаміў, што яму ўдалося пераканаць ізраільскі бок у неабходнасці адвесці войскі з Газы і цяпер ёсць шанец вырашыць канфлікт, якому, на думку амерыканскага лідара, ужо 3 тысячы гадоў.

«Пасля перамоў Ізраіль пагадзіўся з першапачатковай лініяй адводу войскаў, якую мы прадставілі і падзяліліся з ХАМАС. Калі ХАМАС пацвердзіць гэта, перамір'е ўступіць у сілу неадкладна, пачнецца абмен закладнікамі і вязнямі, і мы створым умовы для наступнай фазы вываду, якая наблізіць нас да канца гэтай 3000‑гадовай катастрофы», — напісаў Трамп. 

Чытайце таксама:

«Калі Ізраіль сыдзе, будзе надзвычай небяспечна». Трамп запатрабаваў ад ХАМАС хуткі адказ наконт мірнага плана

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў

Трамп прыгразіў ХАМАСу пеклам, калі ён не здасца да вечара нядзелі

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе

Каментары да артыкула