БЕЛ Ł РУС

Рамзан Кадыраў зноў атрымаў званне Героя Чачні

5.10.2025 / 19:30

Nashaniva.com

Званне Героя Чачні ў 2023‑м атрымаў таксама сын Кадырава Адам.

Момант узнагароджання. Скрыншот відэа ТАСС

Кіраўніку Чачні Рамзану Кадыраву прысвоілі званне Героя Чачэнскай Рэспублікі. Залаты медаль яму ўручыў кіраўнік рэгіянальнага ўрада Магамед Даудаў падчас адкрыцця новага ўрадавага комплексу ў Грозным.

Званне Кадыраву ў яго 49‑ты дзень народзінаў далі, як заяўляецца, «за выдатныя заслугі перад дзяржавай, бязмежнае служэнне народу, асабістую мужнасць, шматгадовую самаадданую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, накіраваную на росквіт і павышэнне сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу рэспублікі».

Гэтую ўзнагароду Кадыраў раней заснаваў сваім указам. І стаў першым чалавекам у Чачні, які атрымаў гэтае званне — 24 лютага 2023 года. Цяпер яго ўзнагародзілі зноў. Званне Героя Чачні ў 2023‑м атрымаў таксама сын Кадырава Адам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула