Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-2020
Актывіст, сябра штабу Віктара Бабарыкі абяцае, што ў тэксце будуць раней невядомыя факты пра падзеі 2020 года.
Іван Краўцоў на канферэнцыі «Новай Беларусі» ў 2025 годзе. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай
Па словах Краўцова, жанр кнігі бліжэй за ўсё да дакументальнай прозы. Усяго тэкст займае 300 старонак.
Афіцыйны анонс кнігі запланаваны праз месяц, тады ж твор будзе дасяжны для пакупкі.
«Хутка самі ўсё пабачыце. Засталося нядоўга», — пракаментаваў Краўцоў.
Цяпер Іван Краўцоў займае пасаду сакратара Каардынацыйнай рады. У 2020 годзе актывіст быў сябрам каманды Віктара Бабарыкі.
7 верасня 2020 года Краўцова разам з Антонам Раднянковым, іншым сябрам штаба, сілавікі затрымалі і вывезлі на ўкраінскую мяжу. З імі была і Марыя Калеснікава, якая тады парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць краіну.
У маі 2024 года Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў Краўцова да 11 гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Жыгар — Краўцову: Я табе асабіста аплачу квіток да Мінска, там і дамаўляйся з Лукашэнкам!
Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі
Іван Краўцоў: Тое, што мы казалі 4 гады запар амерыканцам і еўрапейцам, пачало адбывацца
Ці прайгралі людзі, якія пайшлі за Бабарыкам? Адказвае Краўцоў
Краўцоў лічыць, што Лукашэнка гатовы адпускаць і знакавых палітвязняў