У мінскіх школах хочуць паставіць аўтаматы са снэкамі і напоямі
Пра намер устаноўкі ў мінскіх школах аўтаматаў са снэкамі і напоямі паведаміла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна, піша БелТА.
Фота ілюстрацыйнае
Па словах чыноўніцы, падчас перапынкаў месца, якое найбольш наведваецца ў школе — буфет. Адзін прадавец не заўсёды паспявае абслугоўваць усіх вучняў, таму ў сярэдняй школе №52 эксперыментальна паставілі вендынгавы аўтамат.
За месяц ён засведчыў добры попыт: дзеці маглі купіць сок, печыва і іншыя дазволеныя прадукты. У будучыні, калі пілотны праект апраўдае сябе, аўтаматы могуць з’явіцца і ў іншых навучальных установах.
Дырэктарка камбіната школьнага харчавання Мінска Людміла Крупская адзначыла, што аўтамат працаваў у школе №52 з 5 верасня. Ён дазваляе дзецям і педагогам набыць карысны перакус нават у кароткія перапынкі (10—15 хвілін), калі не ўсе паспяваюць зайсці ў буфет. Аўтамат паставілі ў фае школы, таму перакус можна купіць перад адкрыццём або пасля закрыцця буфета, а таксама ў шосты вучэбны дзень, калі сталовыя не працуюць.
Аўтамат прапануе вафлі, зефір, ваду, сок, а ў хуткім часе там з’явіцца і выпечка. Ён таксама зручны тым, што нават вучні пачатковых класаў могуць лёгка ўбачыць увесь асартымент. Па словах Людмілы Крупскай, пасля устаноўкі аўтамата прадукцыя буфета пачала прадавацца лепш.
Чытайце таксама:
Лукашэнка прапанаваў шырэй укараняць перапяліныя яйкі ў школьнае меню
Крыху падаражэе харчаванне ў школах і дзіцячых садках
У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе