БЕЛ Ł РУС

Сікорскі пра інтэрв'ю Меркель: Канцлерка забылася, чым займаўся яе ўрад

6.10.2025 / 21:16

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі рэзка адрэагаваў на выказванні былой канцлеркі Германіі Ангелы Меркель, якая ў інтэрв’ю венгерскаму журналісту заявіла, што ў 2021 годзе Еўрасаюз не змог арганізаваць прамыя перамовы з Уладзімірам Пуціным з-за пярэчанняў Польшчы і краін Балтыі.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Сікорскі адзначыў, што ўспрымае словы Меркель гэтак жа сама, як і яе папярэднюю заяву пра тое, што ніхто з Цэнтральнай Еўропы не выступаў супраць будаўніцтва Nord Stream. Ён нагадаў:

«Нагадаю, што я тады казаў, што нам не падабаюцца пагадненні над нашымі галовамі. Канцлерка забылася, як гэта выглядала тады і чым займаўся яе ўрад».

Каментар палітык зрабіў падчас сустрэчы з журналістамі пасля перамоў з міністаркай замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен у Варшаве.

У размове з венгерскім выданнем Ангела Меркель расказала, што ў 2021 годзе разам з Эмануэлем Макронам хацела арганізаваць дыялог паміж Еўрасаюзам і Уладзімірам Пуціным, бо ўжо тады адчувала, што «Мінскія дамовы страчваюць сэнс». Але супраць гэтага выступілі Польшча і краіны Балтыі, якія лічылі, што ў ЕС няма адзінай палітыкі ў адносінах да Масквы.

Меркель узначальвала ўрад Германіі з 2005 па 2021 год, а цяпер знаходзіцца на пенсіі. У 2024 годзе яна апублікавала свае мемуары пад назвай «Свабода. Успаміны 1954—2021».

Чытайце таксама:

Меркель заявіла, што ў агрэсіі Пуціна часткова вінаватыя Польшча і краіны Балтыі

Меркель: Трамп зачараваны пуцінскай Расіяй

Ангела Меркель заявіла, што Расія «не павінна выйграць вайну»

Выйшаў новы том мемуараў Сарказі, дзе ён апісвае Меркель, Абаму і Пуціна

Каментары да артыкула