БЕЛ Ł РУС

У гомельскую бальніцу на хуткай прывезлі пацыента, але ён там адразу «вылечыўся»

8.10.2025 / 11:49

Nashaniva.com

Незвычайны выпадак адбыўся ў адной з гомельскіх бальніц. Як піша канал сілавікоў, 36‑гадовы жыхар раёна быў дастаўлены на машыне хуткай дапамогі з медыцынскімі паказаннямі і змешчаны ў прыёмны пакой. Але пакуль медыкі вырашалі, куды яго накіраваць, пацыент знік. 

Аказалася, што мужчына заўважыў жаночую сумачку на лаве — заглянуў унутр і выняў кашалёк, тэлефон і пачак цыгарэт. Пасля гэтага пацыент хутка знік з установы.

Яго аператныўна знайшлі міліцыянты, заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула