БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

8.10.2025 / 12:38

Nashaniva.com

«У Святланы Ціханоўскай ёсць ахова, але яна скарэкціравана з улікам цяперашніх рэалій», — заявіла Інга Ругінене журналістам у Коўне.

Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

Прэм'ер-міністр Інга Ругінене сцвярджае, што ўзровень фізічнай аховы лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай, якая пражывае ў Літве, паніжаны і скарэкціраваны з улікам цяперашняга ўзроўню пагроз, піша Delfi.lt.

«Ахова не знятая. Меры бяспекі падабраныя, зыходзячы з узроўню пагроз. Службы выдатна выконваюць сваю працу, штодня ацэньваючы ўзровень пагроз і мадэлюючы, якія меры бяспекі варта прымяняць на падставе гэтага.

У Святланы Ціханоўскай ёсць ахова, але яна скарэкціравана з улікам цяперашніх рэалій», — заявіла Інга Ругінене журналістам у Коўне.

Пра тое, што Літва прыняла рашэнне скараціць фізічную ахову лідара беларускай апазіцыі, у аўторак паведаміў партал LRT.lt.

Супрацоўнікі Службы аховы кіраўніцтва забяспечваюць ахову кіраўнікоў літоўскай дзяржавы: прэзідэнта, старшыні Сейма і прэм’ер-міністра. На тым жа ўзроўні ахоўвалі і Ціханоўскую.

Чытайце таксама:

Літва знізіла ўзровень фізічнай аховы Святланы Ціханоўскай

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай

Каментары да артыкула