Названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі
У Стакгольме ў сераду былі названыя нобелеўскія лаўрэаты па хіміі. Узнагароду прысудзілі Сусуму Кітагаве, Рычарду Робсану і Амару М. Ягі.
Нобелеўскую прэмію па хіміі ўручылі за распрацоўку металаарганічных каркасаў.
У панядзелак былі абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па медыцыне і фізіялогіі, а ў аўторак па фізіцы.
У чацвер а 14‑й абвесцяць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. У пятніцу а 12‑й — лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.
Уручэнне нобелеўскіх прэмій праходзіць у снежні.
Чытайце таксама:
Букмекеры назвалі двух галоўных фаварытаў на Нобеля па літаратуры
Што гэта за загадкавы квантавы тунэль, за які сёння далі Нобеля?