Свет11

Названыя першыя нобелеўскія лаўрэаты

Лаўрэатамі нобелеўскай прэміі на медыцыне і фізіялогіі сталі Мэры Э. Бранкоу, Фрэд Рамсдэл і Шыман Сакагучы. Прэмію ўручылі «за іх адкрыцці, якія тычацца перыферычнай імуннай талерантнасці», паведамляе Нобелеўскі камітэт.

Angela Weiss/Pool Photo via AP, File

Талерантнасць у гэтым кантэксце — гэта здольнасць імуннай сістэмы не рэагаваць на небяспечныя для арганізма раздражняльнікі, у прыватнасці, на ўласныя антыгены. Яна фарміруецца на ранніх этапах развіцця, і раней лічылася, што на гэтым «навучанне» імуннай сістэмы заканчваецца. Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі 2025 года паказалі, што гэта не так.

Яны ідэнтыфікавалі «ахоўнікаў» імуннай сістэмы — рэгулятарныя Т-клеткі, тым самым заклаўшы аснову для новай вобласці даследаванняў, гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта.

Гэтыя адкрыцці таксама прывялі да распрацоўкі патэнцыйных метадаў лячэння, якія цяпер праходзяць клінічныя выпрабаванні.

Навукоўцы спадзяюцца, што яны дазволяць лячыць або вылечваць аўтаімунныя захворванні, забяспечваць больш эфектыўнае лячэнне раку і прадухіляць сур'ёзныя ўскладненні пасля трансплантацыі ствалавых клетак.

У аўторак будзе названы (або названыя) лаўрэаты па фізіцы, у сераду — па хіміі.

У чацвер стане вядомы нобелеўскі лаўрэат па літаратуры, а ў пятніцу абвесцяць лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.

У 2015 годзе нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, а ў 2022 годзе нобелеўскую прэмію міру прысудзілі праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які ў той час быў у СІЗА, а цяпер адбывае 10 гадоў калоніі.

Каментары1

  • Ждём
    06.10.2025
    А что слышно о нобелевском лауреате трампе, каковы его шансы, в любой науке и любых областях наук ???
    Такую, научную глыбу не должны обидеть, тем более, что этот, учёный муж, если верить его словам и заявлениям, остановил и завершил 7 войн !!!

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць