БЕЛ Ł РУС

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

8.10.2025 / 14:0

Nashaniva.com

Частка супрацоўнікаў перайшла на дыстанцыйны фармат працы, пакуль не будуць адладжаныя новыя алгарытмы бяспекі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні прыпынена пасля рашэння Літвы аб зніжэнні ўзроўню яе аховы. Пра змены ў працы паведаміў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.

«Гэта звязана са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі. Мы не можам агучваць дэталі з меркаванняў бяспекі. У офісе застаецца толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды, астатнія супрацоўнікі перайшлі на дыстанцыйны фармат працы.

Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нашымі літоўскімі партнёрамі адносна дэталяў новай сістэмы бяспекі. Пасля таго, як будзе зразумела, як менавіта яна будзе рэалізавана, будуць прыняты рашэнні адносна фармату далейшай працы Офіса», — заявіў Кучынскі.

Кучынскі дадае, што дзейнасць Офіса не спыненая як такая — гаворка ідзе толькі пра часовае прыпыненне працы фізічнага офісу ў Вільні.

Чытайце таксама:

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве

Былы кіраўнік МЗС Літвы раскрытыкаваў паніжэнне ўзроўню аховы Ціханоўскай

Прэм'ер-міністр Літвы: Узровень аховы Ціханоўскай скарэкціраваны з улікам узроўню пагроз

Каментары да артыкула